Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Кароль: Новая Рада можа перайсьці да сапраўдных рэформаў


Аляксей Кароль
Аляксей Кароль

Выбары ў Вярхоўную Раду прывядуць да кардынальнай зьмены складу ўкраінскага парлямэнту, што дае магчымасьць украінскаму кіраўніцтву перайсьці да ажыцьцяўленьня сапраўдных дэмакратычных праэўрапейскіх рэформаў.

Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў беларускі палітоляг Аляксей Кароль.

«Першае, аб чым сьведчаць гэтыя вынікі, гэта тое, што ўкраінскі парлямэнт будзе заменены. Можна казаць, што кардынальная зьмены адбыліся. Рэгіяналы ўжо ня будуць мець там перавагі і іх дэпутаты ня будуць вызначаць рашэньні. Гэта відаць самы галоўны вынік. Таму ёсьць спадзяваньні, што Вярхоўная Рада можа перайсьці да сапраўдных дэмакратычных рэформаў у краіне і вырашыць галоўную задачу — задачу ўсталяваньня міру. „Блёк Пятра Парашэнкі“ і „Народны фронт“ Арсенія Яцанюка будуць складаць амаль 50% у Вярхоўнай Радзе, таму іх роля і іх адказнасьць за далейшы шлях будзе відавочнай», — кажа Кароль.

Экспэрт зьвяртае ўвагу на тое, што крайнія сілы на гэтых выбарах не атрымалі перавагі:

«Тое, што «Правы сэктар» не прайшоў у Вярхоўную Раду Ўкраіны, мне падаецца, выбівае козыр з расейскай ілжывай шавіністычнай прапаганды, якая падае падзеі ва Ўкраіне як дзеяньні «фашыстаў» і «бандэраўцаў» з акцэнтам на «Правы сэктар».

Што тычыцца паразы камуністаў, то Кароль лічыць гэта даволі прадказальным вынікам:

«Як раз апошнія падзеі, якія пачаліся з Майдану і завяршыліся нападам расейскай ваеншчыны на Ўкраіну, заканамерна прадвызначылі паразу той сілы, якая найбольш атаясамлялася з падтрымкай расейскага вэктара разьвіцьця Ўкраіны».

Палітоляг кажа, што вынікі ўкраінскіх выбараў не маюць для Беларусі нейкага істотнага значэньня, але прыклад разьвіцьця суседняй краіны па дэмакратычнаму і эўрапейскаму шляху будзе «добрым маральным стымулам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG