Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блёк Парашэнкі запрасіў у кааліцыю «ўсе партыі Майдану»


Блёк Парашэнкі

Блёк Парашэнкі

​Лідэр партыі «Блёк Пятра Парашэнкі» Юры Луцэнка запрасіў да ўдзелу ў будучай урадавай кааліцыі ўсе партыі, якія бралі ўдзел ў Эўрамайдане і Рэвалюцыі годнасьці.

Пра гэта Луцэнка заявіў на прэсавай канфэрэнцыі пасьля агучваньня вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу:

Юры Луцэнка

Юры Луцэнка

«Усе партыі Майдану будуць запрошаныя ў кааліцыю, не будзе таргоў за партыйныя квоты, урад будзе фармавацца па прафэсійнай прыкмеце», — заявіў Луцэнка.

Па выніках экзыт-полаў у Вярхоўную Раду праходзяць сем партый: Блёк Парашэнкі, «Народны фронт», «Самапомач», Радыкальная партыя Ляшко, «Свабода», «Бацькаўшчына» і Апазыцыйны блёк. Апрача апошняй усе яны могуць лічыцца партыямі Майдана.

У «Народным фронце» ўжо выказалі спадзеў, што пасаду прэм’ер-міністра захавае Арсень Яцанюк. Пра гэта на брыфінгу заявіў сьпікер цяперашняга складу Рады, адзін з лідэраў «Народнага фронту» Аляксандр Турчынаў:

«Падтрымка „Народнага фронту“ сьведчыць аб тым, што нашы ўкраінцы прызналі прафэсіяналізм і гатоўнасьць працаваць у складаных палітычных умовах дзейнага прэм’ер-міністра Ўкраіны Арсенія Яцанюка».

Лідэр «Бацькаўшчыны» Юлія Цімашэнка абяцала ўсяляк дапамагаць новаму ўраду далучыць Украіну да Эўразьвязу і НАТО.

XS
SM
MD
LG