Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Вярхоўную Раду лідуюць Блёк Парашэнкі і Народны фронт


Паводле вынікаў сацыялягічнага апытаньня на выхадзе з выбарчых участкаў, праведзенага кампаніяй «Нацыянальны экзыт-пол», у Вярхоўную Раду Ўкраіны праходзяць 7 партый.

Блёк Пятра Парашэнкі набірае 23 працэнты галасоў,

«Народны фронт» Арсенія Яцанюка — 21,3

«Самапомач» Андрэя Садавога — 13,2

Апазыцыйны блёк (былыя рэгіяналы) — 7,6

Радыкальная партыя Алега Ляшко — 6,4

«Свабода» Алега Цягнібока — 6,3

«Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі — 5,6 працэнта.

Камуністы, Правы сэктар і іншыя партыі ў Вярхоўную Раду не праходзяць. Камуністаў у Вярхоўнай Радзе ня будзе ўпершыню з часоў распаду СССР.

Такім чынам 7 партый-пераможцаў выбараў паводле партыйных сьпісаў падзеляць 225 месцаў у Радзе, яшчэ 213 мандатаў атрымаюць пераможцы аднамандатных мажарытарных акруг. Крым ды шэраг гарадоў і раёнаў Данбаса ня будуць мець сваіх прадстаўнікоў у Радзе.

Паводле Канстытуцыі Ўкраіны кааліцыя парлямэнцкай большасьці мае сфармаваць урад.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG