Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка прагаласаваў за эўрапейскую будучыню Ўкраіны


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка вярнуўся з Данбасу і а палове трэцяй прагаласаваў на ўчастку ў Доме афіцэраў у Кіеве.

Парашэнка, выйшаўшы з кабінкі для галасаваньня, заявіў, што ён прагаласаваў за эўрапейскую будучыню Ўкраіны, за абнаўленьне ўлады, за новы ўрад, новую кааліцыю і новы парлямэнт.

«Мы спадзяемся сфармаваць моцную праўкраінскую праэўрапейскую кааліцыю. Я толькі што пабываў у мясьцінах, дзе не было магчымасьці прагаласаваць пад час выбараў прэзыдэнта, у Славянску, Краматорску, Лісічанску. Цяпер людзі маюць магчымасьць прагаласаваць за эўрапейскую будучыню нашай дзяржавы»,— заявіў Парашэнка.

ЧЫТАЙЦЕ ЖЫВЫ БЛОГ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG