Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяпер маскоўскі час супадае зь беларускім.

Расея ў ноч на нядзелю перайшла на пастаянны зімовы час. Жыхары большасьці рэгіёнаў краіны перавялі стрэлкі на адну гадзіну назад. Згодна з законам «Аб вылічэньні часу», зваротнага пераходу гадзінаў на летні час больш ня будзе.

Рэформу вылічэньня часу ў Расеі правёў у 2011 годзе Дзьмітры Мядзьведзеў, які займаў тады пасаду прэзыдэнта. Закон прадугледжваў скарачэньне гадзінных паясоў з адзінаццаці да дзевяці і адмова ад пераходу на зімовы час.

У ліпені 2014 Дзярждума адмяніла рэформу і прыняла законапраект аб вяртаньні зімовага часу без зваротнага пераводу гадзінаў вясной. Дакумэнт быў ухвалены ў Радзе Фэдэрацыі, 21 ліпеня закон падпісаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

Пераход гадзін на летні час і назад у Расеі дзейнічаў з 1981 году. У большасьці краін пераход гадзін быў уведзены ў пачатку дваццатага стагодзьдзя для больш эфэктыўнага выкарыстаньня сьветлага часу сутак і эканоміі электраэнэргіі. Праціўнікі пераводу гадзінаў кажуць аб яго нэгатыўным уплыве на здароўе людзей і адзначаюць, што эканамічная карысьць летняга часу не даказана.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG