Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане асудзілі мулу за згвалтаваньне дзяўчынкі


У Аўганістане да 20-ці гадоў турмы асуджаны мула, які згвалціў у мячэці 10-гадовую дзяўчынку. Актывісткі аўганскага руху за правы жанчын віталі прысуд, адзначыўшы, што ён адпавядае закону, прынятага ў 2009 годзе і які ішоў насуперак з законамі шарыяту.

Праваабарончая арганізацыя «Жанчыны ў абарону аўганскіх жанчын» многія месяцы хавала ў сябе пацярпелую дзяўчынку, імкнучыся зьберагчы яе ад бацькоўскай расправы. Як паведамляе газэта «Нью-Ёрк Таймс», сярод жыхароў аула ў правінцыі Кундуз, дзе было зьдзейсьнена злачынства, хадзілі чуткі, што бацькі зьбіраюцца забіць дзяўчынку — з-за ганьбы, якая абрынулася на іх сям’ю. Падобныя расправы ў Аўганістане ня рэдкасьць.

Праваабаронцам удалося пераканаць бацькоў у неабходнасьці падтрымаць і абараніць дзіцяці. Яны аплацілі сваякам дзяўчынкі праезд да Кабулу і настаялі на іх прысутнасьці ў судзе.

Некаторыя праваабаронцы і сваякі выказалі абурэньне 20-гадовым прысудам, заявіўшы, што злачынец заслугоўвае сьмяротнага пакараньня.

XS
SM
MD
LG