Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перавод з турмы ў калёнію палітвязьня Васьковіча зацягваецца


Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Палітвязень Яўген Васьковіч 20 кастрычніка яшчэ быў у крытай магілёўскай турме, хаця яго даўно мусілі перавесьці ў калёнію на лепшы рэжым. Пра гэта паведаміла маці палітвязьня Рушанія Васьковіч.

«Пару радкоў напісаў, што яшчэ не ў калёніі. Адправіў паштоўку 20 кастрычніка. Павіншаваў з днём маці, з днём народзінаў. Яшчэ напісаў, што наступны ліст, відаць, будзе з калёніі, але пакуль у турме».

Яшчэ ў пачатку кастрычніка Яўгена Васьковіча мусілі перавесьці з крытай магілёўскай турмы ў магілёўскую калёнію, паколькі закончыўся тэрмін у 3 гады турмы, які далі Васьковічу нібыта за парушэньні правілаў знаходжаньня у калёніі. Маці палітвязьня разьлічвала, што Яўген на гэтым тыдні ўжо паведаміць, што зноў апынуўся ў калёніі, дзе ўмовы ў параўнаньні з турмой усё ж лепшыя.

Яўген Васьковіч асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні адносна будынку КДБ у Бабруйску. Актывіст не прызнаў сваёй віны і адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні. У калёніі, а потым у турме Васьковіч некалькі разоў трапляў у карцэр.

XS
SM
MD
LG