Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Дзядок ў турме сам сябе лечыць


Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок у турме шмат чытае і займаецца спортам, каб быць у лепшай фізычнай форме, калі праз 4 месяцы выйдзе на волю.

Мікалай Дзядок у турме шмат чытае і займаецца спортам, каб быць у лепшай фізычнай форме, калі праз 4 месяцы выйдзе на волю. Жонка палітвязьня Валерыя Хоціна расказвае апошнія навіны пра ягонае турэмнае жыцьцё:

«Даслалі яму некалькі бандэроляў. У тым ліку кніжную, але кніг мала дасталася — толькі дзьве. Адну вялікую, на ангельскую мове, якую перадаў яму сябар, і маленьні слоўнік. Праўда, ня ведаю, ці пасьпее ён іх прачытаць за тыя 4 месяцы, што яму засталіся да выхаду на волю. Яшчэ прасіў мэдычную бандэроль, бо ў яго трошкі звычайныя праблемы са страўнікам, а яшчэ ён трывала займаецца спортам, і ў яго увесь час праблема — расьцягненьні. Дык просіць розныя мазі, каб хутчэй аднаўляцца. І яшчэ дасылалі яму цыгарэт, хаця ён сам ня паліць, але ў турме цыгарэты — гэтя як грошы. Тэлефанаваў нядаўна. Крыху апавяла яму пра нашы справы, як тут Аліневіча кідалі ў карцэр ды як кватэра Францкевіча была ў аблозе міліцыянтаў».

Як настрой і здароўе вязьня? Валерыя адказвае: «Пачуваецца добра. Нічога такога дрэннага пра сябе не распавядаў, усё нармальна».

Актывіст Мікалай Дзядок быў асуджаны за тыя ж акцыі адносна афіцыйных будынкаў, што і Ігар Аліневіч ды Аляксандар Францкевіч. Дзядка пакаралі на 4,5 году зьняволеньня. Сваёй віны актывіст не прызнаў, адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні і ў рэшце трапіў у крытую магілёўскую турму.

XS
SM
MD
LG