Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігару Аліневічу ў карцэры не паведамілі пра сьмерць бабулі


Ігар Аліневіч, здымак з суду
Ігар Аліневіч, здымак з суду

«У іх такое правіла: калі вязьня караюць карцэрам, дык ня толькі саджаюць у адмысловы пакой, але і пазбаўляць пошты», — апавяла маці вязьня Валянціна Аліневіч. Паводле яе зьвестак, пра сумную навіну Ігар Аліневіч даведаўся, калі ўжо выйшаў з карцэра:

«Ён даведаўся ад адваката. Яна ўжо сыходзіла і спытала, бо меркавала, што ён пра гэта ведае. А ён літаральна спыніўся і сказаў, што ня ведае... Але справа ж ня толькі ў Ігары. Згадайце, як памёр бацька ў Алеся Бяляцкага, памерла маці ў Зьмітра Дашкевіча, калі ён быў за кратамі, у Алеся Малчанава памерла маці, калі той быў у калёніі. На жаль, усе гэтыя трагедыя накладаюцца ня толькі на тых, хто ў вязьніцы, але і на іх сваякоў. Такое ёсьць».

Днямі Валянціна Аліневіч бачылася з сынам на кароткатэрміновым спатканьні — праз шкло. Маці кажа, што сын выглядаў нармальна, настрой у яго звычайны:

«Спакойны, нармальны, разумны чалавек. Без ўсялякага непатрэбнага ажыятажу і гэтак далей».

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў за хуліганскія дзеяньні адносна афіцыйных будынкаў. Улетку Аліневіча перавялі з наваполацкай калёніі ў калёнію Віцьба-3, дзе нядаўна ён быў пакараны карцэрам. Прычынай, паводле зьвестак з калёніі, стала тое, што Ігар адмовіўся мыць прыбіральні. Спаслаўся, што гэтая праца панізіць ягоны статус у вязьніцы.

У калёніі Віцьба-3 палітвязень атрымаў працу на дрэваапрацоўцы, але што дакладна ён робіць, ягоная маці ня ведае. «Сказаў толькі, што працуе ўвесь дзень гэтак, што мала застаецца часу на кнігі», — паведаміла Валянціна Аліневіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG