Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране пакаралі сьмерцю жанчыну, нягледзячы на кампанію ў яе абарону


У Іране сёньня раніцай была пакараная сьмерцю праз павешаньне жанчына, якую абвінавацілі ў забойстве былога супрацоўніка мясцовых спэцслужбаў.

У інтэрнэце праводзілася кампанія ў абарону 26-гадовай Рэйханэ Джабары. Праваабаронцы, у тым ліку з ААН, мяркуюць, што жанчына, якая напала у 2007 годзе з нажом на супрацоўніка выведкі Мартэзу Абдалалі Сарбандзі, дзейнічала ў мэтах самаабароны — пасьля спробы мужчыны яе згвалтаваць. Судовы працэс і прысуд Джабары праваабаронцы называюць памылковым.

Пра пакараньне жанчыны паведаміла іранскае інфармацыйнае агенцтва IRNA. Факт выкананьня сьмяротнага прысуду пацьвердзілі ў «фэйсбуку» сябры грамадзкай групы, якія выступалі за вызваленьне асуджанай іранкі.

XS
SM
MD
LG