Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На частцы Сынайскай паўвыспы ўвялі надзвычайнае становішча


Мухамад Мурсі
Мухамад Мурсі

Улады Эгіпту ўвялі ў шэрагу раёнаў Сынайскай паўвыспы рэжым надзвычайнага становішча тэрмінам на тры месяцы пасьля двух нападаў на супрацоўнікаў службаў бясьпекі 24 кастрычніка.

Па апошніх дадзеных, у выніку гэтых нападаў загінулі прынамсі 33 чалавекі. Як адзначаюць экспэрты, гаворка ідзе пра самы буйны па ліку ахвяр выпадак гвалту ў дачыненьні да ўрадавых сілаў з моманту адхіленьня ад улады вайскоўцамі ў ліпені мінулага года прэзыдэнта-ісламіста Мухамада Мурсі.

Першая атака ў мінулую пятніцу на Сынаі, у раёне эль-Харуба, на паўночны захад ад горада эль-Арыш, забрала жыцці 30 чалавек. Некалькі гадзін праз група тых, хто нападаў адкрыла вагонь па блёкпасце ў самым эль-Арыш, забіўшы ня менш за трох супрацоўнікаў сілавых структураў. Хто стаіць за гэтымі нападамі, пакуль ня ясна.

Адказнасьць за папярэднія падобныя напады ускладаецца на сябраў найбольш актыўнай радыкальнай групоўкі ісламістаў у Егіпце «Ансар Бэйт эль-Макдзі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG