Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два штаты ЗША ўвялі каранцін для абароны ад Эболы


Улады штатаў Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі прынялі рашэньне накласьці прымусовы каранцін на ўсіх асобаў, якія мелі кантакты з хворымі ліхаманкай Эбола ў Заходняй Афрыцы.

Пра гэта заявілі ў пятніцу губэрнатары абодвух штатаў. Яны паведамілі таксама, што ў міжнародных аэрапортах Нью-Ёрку і Нью-Джэрсі будуць уведзеныя дадатковыя захады праверкі пасажыраў, якія прыбываюць з рэгіёну Заходняй Афрыкі.

У абавязковы трохтыднёвы каранцін, у прыватнасьці, будуць зьмешчаныя лекары і мэдыкі, якія працавалі з хворымі на ліхаманку Эбола пацыентамі ў Афрыцы.

Губэрнатары Нью-Ёрку і Нью-Джэрзі прынялі рашэньні аб увядзеньні каранціну на наступны дзень пасьля таго, як ліхаманка Эбола была дыягнаставана ў нью-ёркскага лекара Крэйга Спэнсэра, які нядаўна вернуўся з Гвінеі, дзе ён у складзе арганізацыі «Лекары бязь межаў» даглядаў хворых на ліхаманку пацыентаў. У гэты момант ён знаходзіцца ў інфэкцыйным ізалятары аднаго зь нью-ёркскіх шпіталёў, а прадстаўнікі ўладаў і мэдыкі спрабуюць праверыць усіх, з кім хворы ўступаў у кантакт з тых часоў, як ён вярнуўся ў ЗША на мінулым тыдні.

Захады, якія ўвялі штаты Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі найбольш строгія і ў дачыненьні тых авіяпасажыраў, які прыбываюць. Аднак, як сказаў у пятніцу дырэктар Нацыянальнага інстытуту алергічных і інфэкцыйных захворваньняў Энтані Фаучы, ідэя ўвядзеньня каранціну актыўна абмяркоўваецца і на ўзроўні фэдэральнага ўрада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG