Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Подкуп выбарцаў ва Ўкраіне працягваецца


Некаторыя ўкраінцы па-ранейшаму гатовыя прадаць свае галасы — нават пасьля паўстаньня Эўрамайдану і перамогі Рэвалюцыі годнасьці супраць карупцыі і амаральнай дзяржавы. Але цэньнік значна вырас у параўнаньні з ранейшай практыкай.

Ва Ўкраіне акт незаконнай куплі галасоў вядомы як «грэчка» — гэтае слэнгавае слоўца вядомае з тых часоў, калі ўдзельнікі перадвыбарчай гонкі раздавалі падарункавыя пакеты з грэцкімі крупамі бабулькам у абмен на іх галасы.

Практыка сёлетніх выбараў паказвае, што колькасьць украінцаў, гатовых прадаць свае галасы сёлета меншая, але ўсё ж, ня гледзячы на «Рэвалюцыю годнасьці», такія знаходзяцца. Пэўныя захады ў справе барацьбы з «грэчкай» робіць і дзяржава. Дый самі грэцкія крупы даўно ўжо замененыя на рэальную валюту.

Там ня менш «грэчка» па-ранейшаму мае месца, заявіла Ірына Бекешкіна, дырэктарка Фонду дэмакратычных ініцыятыў, які займаецца сацыялягічнымі дасьледаваньнямі. І калі гэта робіцца, то раздаюць зусім ня грэчку. Ёсьць больш вытанчаныя мэтады. Гэта прамыя або ўскосныя выплаты грошай.

Сярод «падзяк» з боку «прадаўцоў» назіраецца такая тэндэнцыя: цана галасаваньня падскочыла прыкладна да 500 грыўняў (гэта каля $ 38). Гэта зьвязана з тым, што краіна рыхтуецца да знакавых парлямэнцкіх выбараў у гэтую нядзелю 26 кастрычніка.

Ірына Бекешкіна прадставіла вынікі праведзенага 22 кастрычніка апытаньня.

Восемдзесят сем працэнтаў не былі гатовыя асабіста галасаваць у абмен на грошы. Тры адсоткі — «разумныя» людзі — возьмуць грошы з чалавека, за якога яны зьбіраюцца галасаваць, або зь любога іншага, сказала Бекешкіна. Чатыры адсоткі былі гатовыя гэта зрабіць, калі цана будзе добрая. Але цэны растуць. Цяпер яны хочуць больш за 500 грыўняў за голас у параўнаньні з каля 200 грыўняў ($ 15) напярэдадні апошніх парлямэнцкіх выбараў 2012 году.

19 кастрычніка прэзыдэнт Пятро Парашэнка павялічыў штраф за парушэньне закону аб выбарах, у тым ліку і за «грэчку». Новы закон быў апублікаваны ў газэце Вярхоўнай Рады «Голас Украіны» 22 кастрычніка. Ён прадугледжвае штраф да 5000 грыўняў ($ 380) або нават два гады турмы для ўкраінцаў, якія прадаюць свае галасы. Пакупнікі галасоў могуць быць пакараныя трыма гадамі турмы.

18 кастрычніка міністар унутраных спраў Арсен Авакаў паведаміў, што паліцыя цяпер расьсьледуе 141 выпадак подкупу выбаршчыкаў, якія былі зарэгістраваныя з пачатку выбарчай кампаніі.

«Шквал подкупу выбаршчыкаў па ўсёй краіне расьце як сьнежны ком, — напісаў Авакаў у Facebook. — Я патрабую, каб парушэньні закону аб выбарах былі выкараненыя».

Сярод тых, хто ўжо падазраецца ў подкупе выбарцаў і чые справы расьсьледуюцца, Авакаў назваў некалькі кандыдатаў. Гэта Дзьмітры Добкін, харкаўскі палітык, брат апальнага экс-губэрнатара Харкава Міхаіла Добкіна, і Сяргей Ківалаў, былы дэпутат ад Партыі рэгіёнаў.

XS
SM
MD
LG