Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь сёлета заняла 53-е месца па чалавечым разьвіцьці


У Менску прадставілі даклад аб чалавечым разьвіцьці ў 2014 годзе, падрыхтаваны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў.

Калі параўноўваць зь мінулым годам, Беларусь апусьцілася на тры прыступкі ўніз. Аднак, як сказаў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў, цяперашняе падзеньне на тры месцы абсалютна не зьяўляецца трагедыяй:

«Мы захоўваем даволі высокае месца ў агульным рэйтынгу 187 краінаў. Адна з галоўных прычынаў зьніжэньня нашых пазыцыяў — гэта індыкатар працягласьці жыцьця. Тут Беларусь сярод краінаў СНД займае трэцяе месца».

У інтэрвію Свабодзе эканаміст Міхась Залескі гэтак ахарактарызаваў месца Беларусі ў рэйтынгу чалавечага разьвіцьця:

Міхал Залескі Фота: Ягор Маёрчык

Міхал Залескі Фота: Ягор Маёрчык

«Сёньня 1,5 мільярды чалавек на зямным шары жывуць без электрычнасьці, і таму на гэтым тле 53-е месца выглядае даволі прыстойным. Але нам трэба арыентавацца і параўноўваць свае магчымасьці ня з тымі, хто жыве горш за нас, а з тымі краінамі, якія знаходзяцца сярод лідэраў па чалавечым разьвіцьці: гэта, напрыклад, Швайцарыя, Нідэрлянды, Злучаныя Штаты Амэрыкі. Раўняцца трэба на іх. Але атрымліваецца так, што ў апошнія гады дыстанцыя паміж нашай краінай і лідэрамі чалавечага разьвіцьця ў сьвеце не скарачаецца, а павялічваецца, і гэта вельмі дрэнна».

XS
SM
MD
LG