Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя зноў затрымала Вінаградава. Нібыта на размову


 Павал Вінаградаў перад затрыманьнем.

Павал Вінаградаў перад затрыманьнем.

Актывіст апазыцыі Павал Вінаградаў сёньня пайшоў у міліцыю Маскоўскага раёна Менска адзначацца, паколькі адносна яго дзейнічае прэвэнтыўны нагляд. Але з пастарунку пакуль ня выйшаў.

На вуліцы яго засталася чакаць жонка​, сябры. Ім паведамілі, што з Паўлам «праводзяць размову», тэлефон яго адключаны.

Сьвятлана Вінаградава

Сьвятлана Вінаградава

Да будынку Маскоўскага РУУС Менска, які знаходзіцца на вуліцы Грушаўскай, 9 Паўла давялі жонка Сьвятлана і два сябра. У 9.45 Павал зайшоў у будынак. Па тэлефоне праз хвілін 15 ён паведаміў жонцы, што інспэктара ў кабінэце няма, астатнія шукаюць паперку, дзе трэба адзначыцца. Яшчэ праз хвілін 10 тэлефон Паўла стаў недаступны. Сьвятлану ў будынак Маскоўскага РУУС не прапусьцілі, дзяжурны паведаміў, што з Паўлам праводзіцца гутарка, і доўжыцца яна будзе гадзін да 15-ці.

Жонка Сьвятлана мяркуе, што гэта чарговае затрыманьне, ёй заўсёды так адказваюць, што быццам бы зь яе мужам праводзяць прафіляктычныя гутаркі, а потым саджаюць на суткі.

За апошнія два гады Павал адбыў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна больш за 200 дзён.

Напярэдадні Вінаградаў выйшаў на волю пасьля 15 —суткавага арышту. Сярод іншага ён паведаміў учора:

«Сёньня мне далі падпісаць паперу, што зьмяніліся правілы, паводле якіх я мушу адзначацца ў РУУС. Калі раней для гэтага мне прызначылі чацьвер з 9 раніцы да 6 вечара, дык ад сёньня я магу гэта рабіць толькі па пятніцах і толькі з 9 раніцы да 10 раніцы. Чаму гэтак, ня ведаю. Магчыма, зноў хочуць мяне закрыць. Таму заўтра пайду адзначацца, узяўшы з сабою рэчы».

XS
SM
MD
LG