Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні ўлады сарвалі прэзэнтацыю «Мовы»


Супрацоўнікі міліцыі сарвалі прэзэнтацыю кнігі «Мова» Віктара Марціновіча, якая павінна была адбыцца 23 кастрычніка ў Горадні.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў Віктар Марціновіч.

На пачатку прэзэнтацыі, якая праходзіла ў грэка-каталіцкай парафіі, у залю прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і запрасілі Віктара Марціновіча для дачы тлумачэньняў.

«Там склалі пратакол. Я так разумею, што прычынай цікаўнасьці было тое, што сустрэча з чытачамі не была неяк санкцыянавана гарвыканкамам. Такога не было ні з адным маім раманам і ні ў адным горадзе. Нідзе не было такога жорсткага супраціву.

Пасьля гэтага прадстаўнік гарвыканкаму, я ня ведаю яго прозьвішча, прапанаваў пайсьці да чытачоў і сказаць, што сустрэча сарваная. Аднак я сказаў, каб ён зрабіў гэта сам. Ён пагадзіўся і сказаў прамову для прысутных. І нехта з чытачоў папрасіў 10 хвілін. Таму я атрымаў толькі 10 хвілінаў, і вельмі ўдзячны за гэта. І гэта ў дзень, калі прэзыдэнт сустракаўся з кіраўніком саюзу пісьменьнікаў, у які я ўваходжу. На што я зьвярнуў увагу прадстаўнікоў міліцыі», — сказаў Віктар Марціновіч карэспандэнту Свабоды.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG