Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі сустрэўся зь міністрам замежных спраў Швэцыі


Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» і віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі 23 кастрычніка сустрэўся зь міністрам замежных спраў Швэцыі Маргот Вальстрэм.

Паводле Бяляцкага, падчас сустрэчы былі абмеркаваныя сытуацыя ў Беларусі, а таксама некаторыя аспэкты беларуска-расейска-ўкраінскіх адносінаў.

Алесь Бяляцкі заклікаў урад Швэцыі не мяняць сваёй пазыцыі ў адносінах да беларускіх уладаў і патрабаваць вызваленьня палітычных зьняволеных, а таксама аказваць падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Маргот Вальстрэм пацьвердзіла, што пазыцыя Швэцыі адносна Беларусі будзе нязьменнай і прынцыповай, паведамляе spring96.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG