Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты на ўсходзе Ўкраіны зьбіраюцца аднавіць баявыя дзеяньні


Гэтак званы прэм’ер-міністар самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Аляксандар Захарчанка заявіў у чацьвер пра пляны сэпаратыстаў вярнуць кантроль над шэрагам гарадоў Данбасу і папярэдзіў у зьвязку з гэтым пра магчымасьць аднаўленьня баявых дзеяньняў.

«Краматорск, Марыюпаль, Славянск будуць нашы», — сказаў ён. Захарчанка таксама абвінаваціў Кіеў у парушэньні замірэньня на ўсходзе Ўкраіны.

У той жа дзень прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка паведаміў, што за апошнія суткі ў зоне спэцапэрацыі загінуў адзін вайсковец, яшчэ двое параненыя. Паводле ягоных словаў, на поўдні Данецкай вобласьці назіралася перадысьлякацыя сілаў і тэхнікі сэпаратыстаў. У шэрагу раёнаў ўжываліся ўстаноўкі «Град». Адбылася атака на Данецкі аэрапорт. Украінскія вайскоўцы адбілі напад.

Лысенка таксама заявіў, што напярэдадні парлямэнцкіх выбараў сэпаратысты рыхтуюцца да правакацыяў у Данбасе, каб дыскрэдытаваць вайсковыя падразьдзяленьні Ўкраіны.

У чацьвер жа міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарак заявіў, што 18 падразьдзяленьняў Міністэрства абароны і восем апэратыўных групаў Міністэрства ўнутраных справаў і Рады бясьпекі Ўкраіны будуць ахоўваць выбарчы працэс у зоне спэцапэрацыі. 26 кастрычніка ва Ўкраіне пройдуць датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Раду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG