Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінаградава вывезьлі з турмы, але дзе ён, невядома


Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

Сёньня каля 10-й раніцы да турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску сабраліся блізкія і сябры актывіста Паўла Вінаградава, каб сустрэць актывіста пасьля 15 сутак арышту.

Аднак жонка, бацька, сябры і лідэры апазыцыі не змаглі сустрэць Паўла. Да іх выйшаў турэмны ахоўнік і сказаў, што Паўла тут няма, яго вывезьлі а 8-й раніцы, але куды не сказалі.

Мінулым разам у такой жа сытуацыі Паўла адвозілі ў РУУС Маскоўскага раёна Менска, каб не дапусьціць ягонай сустрэчы ля турэмнай брамы, таму і сёньня блізкія ды сябры Вінаградава накіраваліся туды.

Плюшавыя мядзьведзікі. акцыя Zмена
Плюшавыя мядзьведзікі. акцыя Zмена

26-гадовы актывіст моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў — адзін з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году, быў асуджаны на чатыры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб памілаваньні. 9 кастрычніка ён быў асуджаны судом Маскоўскага раёну Менску на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG