Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбыла місія МВФ. Сёньня яе прадстаўнікі мелі сустрэчу ва ўрадзе.

Аляксандар Забароўскі, першы намесьнік кіраўніка Апарату Савету Міністраў: «Калі па ключавых пазыцыях, прынцыповых пытаньнях магчымай будучай праграмы ўрад і фонд дамовяцца, тады неўзабаве, вельмі хутка прыяжджае місія для абмеркаваньня праграмы», паведамляе БЕЛТА.

Паводле ягоных слоў, шмат што залежыць ад таго, наколькі МВФ падтрымае меры па ўдасканаленьні эканамічнай палітыкі, якія прапануюць урад і Нацбанк. Аляксандар Забароўскі, адцеміў, што гэтыя меры будуць рэалізоўвацца незалежна ад таго, ці падтрымае іх МФВ.

Зь беларускага боку ў сустрэчы ўзяў удзел намесьнік прэм’ер-міністра Пятро Пракаповіч. Ад МВФ — кіраўнікі беларускай місіі Дэвид Хофман і намесьнік дырэктара Эўрапейскага дэпартамэнту Аасім Хусэйн.

Чарговае пагашэньне Беларусьсю асноўнай запазычанасьці па крэдыце «Стэнд-бай» у эквіваленце 81,6 млн даляраў было 30 верасьня Налета Беларусь сплоціць апошні транш па атрыманым крэдыце ў 3,5 млрд даляраў.

XS
SM
MD
LG