Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы сэзон прэміі імя Ежы Гедройца


Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў, пасольства Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі інстытут у Менску абвясьцілі новы сэзон літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

У журы прэміі ўвайшлі паэт, празаік і гісторык Уладзімер Арлоў; празаік і філёзаф, ляўрэат прэміі Гедройца 2014 году Ігар Бабкоў; перакладчыца Малгажата Бухалік, празаік, фіналіст прэміі Гедройца 2013 году Адам Глобус, літаратуразнаўца і літаратурны крытык Ганна Кісьліцына; празаік, фіналіст прэміі Гедройца 2012 году Андрэй Федарэнка; літаратуразнаўца і літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч; літаратурны крытык і перакладчыца Ганна Янкута.

Для першага месца прадугледжаны чэк на суму, якую штогод вызначае «Ідэя-банк». Для другога месца — пераклад твору на польскую мову альбо творчая стыпэндыя ў Доме творчасьці пісьменьнікаў у Швэцыі. Для трэцяга месца прадугледжана творчая стыпэндыя ў Вэнтсьпілсе.

Кнігі для ўдзелу ў конкурсе можна даслаць да 31 студзеня 2015 году праз афіцыйны сайт прэміі gedroyc.by або на паштовы адрас 220050, Менск, п/с 218, або таксама праз электронны адрас: info@pen-centre.by. Заяўка мусіць утрымліваць наступныя зьвесткі:

а) інфармацыя пра намінатара, што вылучае твор на прэмію: кантактныя нумары тэлефонаў і адрасы;

б) кароткая творчая біяграфія аўтара альбо ўсіх суаўтараў, калі твор напісаны ў суаўтарстве;

в) анатацыя кнігі;

г) урывак да 10 тысячаў знакаў, які будзе размешчаны на сайце прэміі;

д) пажадана — адрасы крамаў, дзе можна набыць кнігу, ці спасылкі, па якіх яе можна спампаваць у электронным варыянце.

Да заяўкі неабходна далучыць 7 асобнікаў у папяровым і 1 асобнік у электронным варыянце. Заяўкі без электроннай вэрсіі і 7 асобнікаў кнігі прымацца да ўдзелу ў конкурсе ня будуць.

Сёлета акцэнт у зьвязаных з прэміяй Гедройца мерапрыемствах будзе рабіцца на кароткім сьпісе. Арганізатары правядуць прэзэнтацыі кніг, што трапілі ў кароткі сьпіс, а на сайце прэміі зьявяцца па дзьве рэцэнзіі на кожную з гэтых кніг.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 году. Папярэднія пераможцы прэміі:

Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012),

Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай зь сіропам і без» (2013),

Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG