Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь «Белшыны» — кіраваць тэатрам у Віцебску


Віцебскі Акадэмічны тэатар імя Якуба Коласа

Віцебскі Акадэмічны тэатар імя Якуба Коласа

Міністар культуры Барыс Сьвятлоў паведаміў, што новым дырэктарам акадэмічнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску прызначаны Аляксандар Старых, былы намесьнік дырэктара па сацыяльных пытаньнях ААТ «Белшына».

«У апошні час ва ўстановах культуры адбываецца падзел дырэктарскага і мастацкага карпусоў. Коласаўскі тэатар быў адным з апошніх астраўкоў, дзе мэнэджмэнт з мастацкім кіраўніцтвам сумяшчаў адзін чалавек. Надышоў момант пераменаў, установа выходзіць на іншыя задачы, для чаго неабходны граматны арганізатар тэатральнага працэсу», — перадае словы Барыса Сьвятлова БЕЛТА.

Па словах міністра, ён сьвядома выбірае на кіраўнічыя пасады людзей з вопытам арганізацыйнай працы і высокімі камунікацыйнымі здольнасьцямі. А ранейшы дырэктар, Валеры Анісенка, па словах міністра, «зможа сканцэнтравацца на творчасьці на пасадзе мастацкага кіраўніка».

Падчас працы Аляксандра Старых ААТ «Белшына» «праславілася» тым, што ўлетку там прыйшлі масавыя скарачэньні працоўных у сувязі з мадэрнізацыяй прадпрыемства. Пад скарачэньне падпалі і актывісты Беларускага незалежнага прафсаюзу, у тым ліку старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі БНП — Артур Міхалап. Чыноўнікаў не скарачалі. Аляксандар Старых трапіў на новую працу ў Віцебск пераводам.

XS
SM
MD
LG