Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэды прызналі, што ўсё пачалося з-за невядомага буя


Швэдзкі ваенны карабель "Стакгольм" удзельнічае ў пошукавай апэрацыі
Швэдзкі ваенны карабель "Стакгольм" удзельнічае ў пошукавай апэрацыі

У Швэцыі шостыя суткі працягваецца апэрацыя па пошуку невядомага падводнага аб’екта.

Пра тое, што гэтая апэрацыя будзе доўжыцца яшчэ некаторы час, паведаміў у аўторак на прэс-канфэрэнцыі контар-адмірал Андэрс Грэнстад. Ён адзначыў, што прадмет пошуку «вельмі сур’ёзны і парушыў тэрытарыяльную недатыкальнасьць краіны».

Паводле газэты Аftonbladet, галоўнай прычынай пачатку ўсёй апэрацыі ў пятніцу паслужыла выпадковае выяўленьне расейскага ратавальнага буя з радыёмаяком. Галоўнакамандуючы Свэркер Ёрансан быў вымушаны прызнаць, што нейкі буй сапраўды быў знойдзены берагавой аховай. Пры гэтым Ёрансан ухіліўся ад падрабязнасьцяў, як і ўсе задзейнічаныя ў пошукавай апэрацыі ваенныя, якія спасылаюцца на падвышаную сакрэтнасьць іх заданьня.

«Калі нам удасца навязаць кантакт, то мы паспрабуем узьняць аб’ект на паверхню», — заявіў Ёрансан, не тлумачачы, што ён мае на ўвазе.

Як паведаміла Радыё Свабода швэдзкая журналістка Вольга Максэ, у ноч на сераду ля берагоў паўднёвай швэдзкай правінцыі Сконэ было заўважана расейскае навукова-дасьледчае судна «Прафэсар Лагачоў». Гэтае судна абсталяванае апаратурай для падводных дасьледаваньняў.

Міністэрства абароны Расеі раней аспрэчыла здагадкі аб тым, што апэрацыя, якую праводзяць швэдзкія ваенныя, нібыта зьвязана з прысутнасьцю ля берагоў Швэцыі расейскай падводнай лодкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG