Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі судам давярае амаль палова насельніцтва


Больш, чым у Беларусі (47%), на тэрыторыі былога СССР сваім судовым сыстэмам давяраюць толькі ў Нагорным Карабаху (72%) і Грузіі (51%).

Паводле інстытуту Гэлапа, крыху больш за 50% дарослага насельніцтва ў дасьледаваных летась 123 краінах выказалі давер сваім судовым сыстэмам. У 73 з гэтых краінаў менш за палову жыхароў упэўненыя ў сваіх судах.

Жыхары краінаў былога СССР выказалі найменшую ўпэўненасьць у сваіх судовых сыстэмах — на ўзроўні 28%. Вынікі ў межах былога Савецкага Саюзу таксама шырока вар’іруюцца: ад 72% у Нагорна-Карабаскім рэгіёне да 16% ва Ўкраіне, дзе адзін з самых нізкіх рэйтынгаў у сьвеце.

Беларусь у гэтым сьпісе на трэцім месцы па даверы да сваіх судзьдзяў (сярод краінаў былога СССР).

Давер да судовай сыстэмы сярод краінаў былога СССР

КраінаТакНеНя ведаю
Нагорна-Карабаскі рэгіён72%22%6%
Грузія51%22%27%
Беларусь47%30%23%
Эстонія47%38%15%
Азэрбайджан41%36%24%
Казахстан40%46%14%
Латвія31%54%16%
Армэнія30%49%21%
Расея28%54%18%
Кіргізстан25%59%16%
Літва25%66%9%
Малдова19%70%11%
Ўкраіна16%72%12%
усяго28%55%16%

У сьвеце лідэрамі па даверы сваёй судовай сыстэме зьяўляюцца краіны Азіі (65%), хаця і там ёсьць вялікае адрозьненьне: ад 95% даверу ў Бутане (дзяржава ў Гімалаях, паміж Індыяй і Кітаем) да 23% у Тайвані. У Кітаі апытаньне не праводзілася.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG