Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 кастрычніка: сустрэча з бразыльскімі мастакамі ў Менску


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Авальнай зале Дома ўраду адбудзецца пасяджэньне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 10.00.

У рамках «Месяца фатаграфіі ў Менску» ў прасторы ЦЭХ адбудзецца паказ мультымэдыйных праектаў «СпэцРУЛЕТ». Мерапрыемства падрыхтавана супольна з сусьветна вядомым фотаагенцтвам Panos Pictures. Пачатак у 19.00.

У 18.00 у кінаклюбе Blow up Цэнтру сучасных мастацтваў адбудзецца мультымэдыя-прэзэнтацыя праекту Vulica Brazil і творчая сустрэча з бразыльскімі мастакамі Вальтэрам Цінью Намура з Сан-Паўлу, Рожэрам Фэрнандэсам з Бэлу-Арызонці.

У Вялікай зале Белдзяржфілярмоніі — Джазавыя вечары ў філярмоніі: Трыё Артура Дуткевіча (Польшча) з праграмай «Прана». Пачатак у 19.00.

У менскім клюбе Re: Public — канцэрт групы Flеur з новым альбомам. Пачатак у 19.00.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

У сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень заікаў

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1721 — Расея аб’яўленая імпэрыяй, Пётр І стаў імпэратарам.

1947 — Індыя і Пакістан пачалі вайну за Кашмір.

1975 — У Менску заснаваны піўзавод «Крыніца».

1988 — У Вільні пачаўся ўстаноўчы зьезд Літоўскага руху за перабудову («Саюдзіс»)

У гэты дзень нарадзіліся:

1811 — Фэрэнц Ліст, вугорскі кампазытар і піяніст.

1844 — Сара Бэрнар, француская актрыса.

1870 — Іван Бунін, расейскі пісьменьнік.

1919 — Раіса Жук-Грышкевіч, актыўная дзяячка беларускай эміграцыі.

1922 — Леў Яшын, савецкі футбаліст.

1933 — Ігар Дабралюбаў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст (памёр у 2010). Аўтар фільмаў «Па сакрэту ўсяму сьвету», «Расклад на пасьлязаўтра», «Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва», «Белыя росы» ды іншых.

У гэты дзень памерлі:

1883 — Майн Рыд, ірляндзскі і амэрыканскі пісьменьнік.

1937 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.

2010 — Павал Лойка, беларускі гісторык.


З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

22 кастрычніка 1944 у Менску адкрыўся музэй Вялікай айчыннай вайны

XS
SM
MD
LG