Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: Дзеці наведалі Ніла Гілевіча


Зьміцер і Наста Дашкевічы разам зь сябрамі і дзецьмі наведалі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча і павіншавалі яго з днём народзінаў.

Наста Дашкевіч піша:

«Павіншавалі яго з Днём народзінаў, расказалі вершыкаў, наеліся цукерак і пад’елі ўсе прапанаваныя яблыкі. Пацешылі, нагагаталі і стамілі пісьменьніка. Напрыканцы, калі мы сыходзілі сказаў: "Дзякуй Вам, што прыйшлі з дзеткамі. Я ж ніколі не выступаў перад такімі маленькімі! Школьнікі былі (.. і тое калі?), а вось каб з садочка...", — напісала ў фэйсбуку Наста Дашкевіч. — Нашы дзеткі з царквы размаўляюць па-беларуску, што як мёд на вусны клалася таму, хто за мову паклаў сваё жыцьцё: „Як-як завуць? Астап? Даніла? Аліва? Сьцеша? Гэта Стэфанія? Божа! Ніводнага звычайнага імя!"

Не забывайцеся на тых, хто ўсё жыцьцё жыве дзеля іншых. Усім патрэбнае простае чалавечае: увага, клопат, дабрыня, цеплыня, сьмех і ўсьмешкі. Не забывайцеся! Каб не было позна».

XS
SM
MD
LG