Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сахараўскую прэмію 2014 атрымаў кангалескі хірург-гінэколяг


Дэніс Муквэге

Дэніс Муквэге

Эўрапейскі парлямэнт прысудзіў прэстыжную прэмію імя Андрэя Сахарава за дасягненьні ў абароне правоў чалавека кангалескаму доктару Дэнісу Муквэге.

Хірург-гінэколяг з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Дэніс Муквэге займаецца лячэньнем ахвяраў згвалтаваньняў, ён таксама заснаваў спэцыяльны шпіталь.

У краіне, дзе гадамі не спыняюцца ваенныя дзеяньні і беспарадкі, мноства жанчын робяцца ахвярамі згвалтаваньняў. Пры гэтым пацярпелыя, як правіла, нават ня маюць магчымасьці атрымаць неабходную мэдычную дапамогу. У пераважнай большасьці населеных пунктаў Конга няма кабінэтаў гінэколяга, а ў шпіталях звычайна не стае нават самага элемэнтарнага гінэкалягічнага абсталяваньня. Нягледзячы на ўсю складанасьць сытуацыі ў краіне, доктар Муквэге арганізаваў шпіталь, у якім аказвалася мэдычная і псыхалягічная дапамога ахвярам сэксуальнага гвалту.

Актыўную барацьбу лекара і яго прыхільнікаў за правы і здароўе кангалескіх жанчын ўхвалялі далёка ня ўсе ягоныя суайчыньнікі. На дадзены момант доктар Муквэге вымушаны знаходзіцца за межамі ДРК. За мяжой вядомы мэдык рэабілітуецца пасьля цяжкіх раненьняў. У кастрычніку летась на Дэніса Муквэге і яго сям’ю быў учынены ўзброены напад. У сутычках з злачынцамі, якія захапілі ў закладнікі жонку і дзяцей Муквэге, доктар атрымаў мноства агнястрэльных раненьняў. Ахоўнік, які спрабаваў абараніць сям’ю і прыняў агонь на сябе, быў забіты на месцы.

XS
SM
MD
LG