Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўжо ведае, калі ліквідуецца так званая Саюзная дзяржава


Дзьмітры Мядзьведзеў і Аляксандар Лукашэнка

Дзьмітры Мядзьведзеў і Аляксандар Лукашэнка

Ад саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі можна будзе адмовіцца толькі пасьля таго, як Эўразійскі эканамічны саюз дасягне такога ж роўню інтэграцыі.

Такую заяву зрабіў сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас размовы з прэм’ерам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Кіраўнік расейскага ўраду 21 кастрычніка прыляцеў у Менск, на паседжаньне саюзнага Саўміну.

«Мяне часта пытаюць, што будзе з Саюзам Беларусі і Расеі, асабліва ў сьвятле таго, што мы стварылі Эўразійскі эканамічны саюз. Але я лічу, што калі мы дасягнем такога ж роўню супрацоўніцтва ў межах ЭАЭС, то толькі тады, мне здаецца, няма сэнсу трымаць два аб’яднаньні», — заявіў кіраўнік Беларусі.

На паседжаньні саюзнага Саўміну будуць абмяркоўваць больш за 30 пытаньняў расейска-беларускіх дачыненьняў.

Падчас апошняй сустрэчы Мядзьведзева і Мясьніковіча 7 кастрычніка ў Сочы бакі дамовіліся пра тое, што ў 2015 годзе для кампэнсацыі стратаў бюджэту Беларусі ад падатковага манэўру ў нафтавай галіне Расеі ўсе пошліны ад нафтапрадуктаў, якія вырабляюцца ў Беларусі з расейскай нафты і пастаўляюцца ў трэція краіны, будуць залічвацца ў беларускі бюджэт.

За гэта Лукашэнка сёньня асабліва хваліў расейскага віцэ-прэм’ера Аркадзя Дварковіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG