Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі загінуў прэзыдэнт францускай кампаніі Total

абноўлена

Крыстаф дэ Маржэры (Christophe de Margerie)
Крыстаф дэ Маржэры (Christophe de Margerie)

Прэзыдэнт францускай нафтавай кампаніі Total Крыстаф дэ Маржэры загінуў у маскоўскім аэрапорце «Ўнукава» ў выніку катастрофы самалёта Falcon 50.

Пра гэта усясьветныя інфармагенцтвы паведамляюць з спасылкай на начальніка прэс-цэнтра аэрапорта Алену Крылову. Паводле папярэдніх зьвестак, самалёт сутыкнуўся зь сьнегаўборачнай машынай. Інцыдэнт адбыўся 20 кастрычніка каля 22:00 па маскоўскім часе. Разам з Маржэры загінулі трое чальцоў экіпажу.

На дадзены момант, як паведамляе Сьледчы камітэт Расеі, ужо ўстаноўлена, што кіроўца сьнегаўборачнай машыны знаходзіўся ў стане алькагольнага ап’яненьня. Акрамя таго, магчыма, будзе прынятае рашэньне аб адхіленьні шэрагу супрацоўнікаў аэрапорта ад выкананьня абавязкаў на пэрыяд расьсьледаваньня крымінальнай справы.

Крыстафу да Маржэры было 63 гады, прэзыдэнтам кампаніі ён стаў у 2010 годзе.

Total — француская нафтагазавая кампанія, чацьвёртая па аб’ёме здабычы ў сьвеце пасьля Royal Dutch Shell, BP і ExxonMobil.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG