Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясныя субпрадукты з Эўразьвязу ня пусьцяць у Расею


Расейскае дзяржаўнае агенцтва «Россельхознадзор» заявіла, што забароніць ад 21 кастрычніка шматлікія мясныя субпрадукты з Эўразьвязу зь меркаваньняў бясьпекі.

Пад забарону патрапяць сьвіныя, курыныя і ялавічныя тлушчы і вантробы з краінаў Эўразьвязу. «Россельхознадзор» абвясьціў, што інспэкцыі знайшлі ў гэтых імпартаваных прадуктах забароненыя і шкодныя рэчывы.

«Правілы бясьпекі былі парушаныя,» — цытуе францускае агенцтва AFP прэсавага сакратара агенцтва Аляксея Аляксеенку.

ЗША і Эўразьвяз увялі шэраг санкцыяў супраць Расеі за яе ролю ва ўкраінскім канфлікце. Расея ў адказ забараніла імпарт шэрагу харчовых прадуктаў з ЗША і Эўразьвязу.

Заходнія ўрады ўжо ня раз абвінавачвалі Расею ў выкарыстаньні санітарных нормаў як зачэпкі для палітычна матываваных забаронаў на імпарт харчаваньня.

XS
SM
MD
LG