Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Meduza»: новы інфармацыйны рэсурс у Інтэрнэце


Галіна Цімчанка

Галіна Цімчанка

Былы галоўны рэдактар расейскага сайту Lenta.ru Галіна Цімчанка стварыла новы расейскамоўны праект у Інтэрнэце.

Асаблівасьць новага сайту Meduza ў тым, што ён разьлічаны, найперш, на выкарыстаньне праз мабільныя тэлефоны. Прыстасаваньне даступнае для айфона і для анроіда.

У звароце стваральнікаў сайту да карыстальнікаў гаворыцца: «Мы выбіраем для вас самыя важныя навіны і рыхтуем лепшыя тэксты пра тое, што адбываецца ў Расеі і ў сьвеце. Мы выступаем за свабоду распаўсюду інфармацыі. Мы грэбліва ставімся да інтарэсаў чыноўнікаў і буйнога бізнэсу, прапаганды і джынсы, а журналістыку факту ставім вышэй за журналістыку меркаваньняў. Мы пішам толькі пра тое, што сапраўды важна».

Сярод першых «гарачых» тэмаў — «Расейская субмарына ў Швэцыі», «Наколькі ўздымуцца падаткі на жытло?», «Ці адключаць Расею ад глябальнага Інтэрнэту?», а таксама — ці зьявіцца «народная рэспубліка» у паўночным Казахстане?

Галіна Цімчанка была звольненая з пасады галоўнага рэдактара Lenta. ru ў красавіку; акцыянэраў не задаволіла стаўленьне рэдакцыі да расейска-украінскага канфлікту.

XS
SM
MD
LG