Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляева і двух журналістаў затрымалі за чытаньне вершаў


Уладзімер Някляеў, архіўнае фота

Уладзімер Някляеў, архіўнае фота

Відэаапэратара Алеся Любенчука і журналістку Марыю Арцыбашаву міліцыянты завезьлі ў апорны пункт на вуліцы Мележа. Разам зь імі — экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.

«Мяне праверылі па базе і сказалі, што ня сьмеюць больш затрымліваць. Але я чакаю, каб міліцыянты не прыдумалі, што журналісты лаяліся ці нешта такое, што звычайна прыдумляюць. Нас затрымалі ўсіх трох разам. Мяне адпусьцілі, а іх яшчэ круцяць. Я чакаю, каб не адбылося ніякай правакацыі», — распавёў Свабодзе Ўладзімер Някляеў.

«Нас затрымалі, бо міліцыянтам не спадабалася, што мы штосьці здымаем. Афіцыйна нас забралі для праверкі — цяпер спраўджваюць, ці не знаходзімся мы ў крымінальным вышуку», — сказаў Алесь Любянчук.

Уладзімер Някляеў кажа, што ён чытаў у сквэры вершы, калі адбылося затрыманьне:

«Калі нас затрымлівалі, я чытаў вершы. Я паэт, я чытаў у сквэры вершы народу. А журналісты здымалі гэта. Прыбеглі маёр зь лейтэнантам».

Прыкладна праз гадзіну пасьля затрыманьня журналістаў і Ўладзімера Някляева вызвалілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG