Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філ Чмыр з Drum Ecstasy: «Я ненавіджу беларускую мову» (аўдыё)


Нечаканае прызнаньне зрабіў лідэр Drum Ecstasy.

Музыка напісаў на сваёй старонцы ў Facebook:

«Я ненавижу беларуски язык, как все что мне навязывают» (правапіс арыгіналу захаваны), а потым дадаў ніжэй: «Мозг выкідае ўсё тое, чым мы не карыстаемся. Доінасэптакорд мне больш патрэбны, чым Беларусі, і тое забыты. І яго не навязваюць, што важна... Я Мінчанін, а ў нас у горадзе колькі я сябе памятаю гаварылі па-руску, усе акром настаўнікаў беларускай мовы, і тое, толькі на ўроках. Нават на пісьменьніцкіх дачах клясыкі бел. літ размаўлялі па-расейску з расейскамоўным, напэўна былі інтэлегентымі людзьмі» (пераклад на беларускую — Tuzin.fm).

Сваю пазыцыю музыка акрэсьліваў і раней, у інтэрвію галоўрэду Tuzin.fm Сяргею Будкіну. Музыкант тады таксама згадаў пра сваё непрыманьне беларускай мовы і зазначыў, што ненавідзіць нацыянальную ідэю і людзей, якія яе прасоўваць. Тады на досыць зьневажлівыя выказваньні музыканта было вырашана не рабіць акцэнту, каб не нашкодзіць ягонай рэпутацыі. Мэта таго цыклю інтэрвію было якраз падтрымаць беларускіх незалежных музыкаў. Таксама быў спадзеў, што Філ тады сказаў пра нянавісьць да беларускага не падумаўшы. Але ягонае апошняе выказваньне сьведчыць, што гэта дакладна акрэсьленая пазыцыя. Таму знаёмім чытачоў Tuzin.fm з поўным выказваньнем Філа Чмыра адносна беларускай мовы і нацыянальнай ідэі. Артыст адказвае на пытаньне, чаму ён застаецца жыць тут. Пакідаем гэтыя словы без камэнтароў.

Tuzin.fm

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG