Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У сталіцы Нарвэгіі адкрываецца 6-ты штогадовы «Форум свабоды ў Осла»


Гары Каспараў выступае на Форуме Свабоды ў Осла

Гары Каспараў выступае на Форуме Свабоды ў Осла

«Форум свабоды ў Осла» праводзіць праваабарончая арганізацыя Human Rights Foundation. У Осла зьедуцца грамадзянскія актывісты з краінаў Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі, а таксама зь дзяржаваў былога Савецкага Саюзу, у тым ліку Міхаіл Хадаркоўскі, Гары Каспараў, Надзея Талаконьнікава, Марыя Алёхіна.

Праца Форуму будзе доўжыцца да 22 кастрычніка, адзначае агенцтва Reuters.

Human Rights Foundation заснаваў у 2006 ураджэнец Вэнэсуэлы Тор Леанарда Хальварсэн Мэндоса, якому на той момант было 25 гадоў. Па словах Хальварсэна, ён не давярае «праваабарончаму істэблішмэнту у асобе ААН, якое далей за прыгожыя дэклярацыі не ідзе». Тор Хальварсэн сказаў пра гэта ў адным зь інтэрвію. Арганізатары Форуму ў Осла мяркуюць, што іх штогадовае мерапрыемства ўносіць у справу міру на плянэце больш рэальны ўклад, чым афіцыйныя структуры.

XS
SM
MD
LG