Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Страты расейскай арміі на Данбасе складаюць да 4360 вайскоўцаў — праваабаронцы


Такія дадзеныя апублікавала расейская праваабаронца, заснавальніца інтэрнэт-праекту «Груз-200 з Украіны ў Расею» Алена Васільева.

«Лічбы прыблізныя, бо ніякага ўліку вайскоўцаў у той „зборнай салянцы“, названай расейскімі войскамі, няма. Цэнтралізаванага кіраваньня таксама няма, як і няма вайсковай адукацыі і стажу ў (міністра абароны Расеі Сяргея) Шайгу. Можна амаль сьцьвярджаць, што большасьці расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне няма ў жывых. Тут прэзыдэнт Пуцін амаль мае рацыю: гонар яму і хвала ад вайскоўцаў Расеі, і асабліва ад маці», — адзначае Васільева.

Паводле яе словаў, Міністэрства абароны Расеі прызнала толькі 900 сьмерцяў.

Незалежных пацьверджаньняў або аспрэчваньня гэтых зьвестак з іншых крыніц пакуль няма. Кіеў і Захад абвінавачваюць Маскву ў пастаўках зброі і баевікоў на ўсход Украіны, а таксама ва ўвядзеньні туды войскаў. Расея абвінавачваньні абвяргае і адмаўляе прысутнасьць сваіх рэгулярных войскаў у Данбасе.

XS
SM
MD
LG