Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя вядзе пошук невядомай субмарыны ў Балтыйскім моры


Карабель берагавой аховы Швэцыі

Карабель берагавой аховы Швэцыі

У Швэцыі ўзмоцненая вайсковая групоўка вядзе апэрацыю па выяўленьні падводнага аб’екту, які, як адзначае швэдзкая прэса, можа быць субмарынай.

У апэрацыі ўдзельнічаюць караблі, верталёты і сухапутныя войскі. Пошук вядзецца ў радыюсе 50 кілямэтраў ад Стакгольму.

Камандаваньне ваеннай апэрацыяй швэдзкіх узброеных сілаў адмаўляецца даваць журналістам якія-небудзь падрабязнасьці аб пошукавай апэрацыі ці прычынах, якія прывялі да пачатку яе правядзеньня.

Міністэрства абароны Расеі выступіла з аспрэчваньнем інфармацыі аб тым, што інцыдэнт нібыта зьвязаны з прысутнасьцю каля берагоў Швэцыі расейскай субмарыны. У заяве расейскага ваеннага ведамства гаворыцца, што «ніякіх няштатных» або аварыйных сытуацыяў з расейскімі караблямі не адбывалася.

XS
SM
MD
LG