Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Рак не прысуд, а дыягназ!»


Павал Маісееў, загадчык аддзелу арганізацыі супрацьракавай барацьбы РЦАМР

Павал Маісееў, загадчык аддзелу арганізацыі супрацьракавай барацьбы РЦАМР

Лекар Павал Маісееў адным зь першых прачытаў кнігу «Жыцьцё пасьля раку» і напісаў да яе пасьляслоўе.

Першая думка, якая зьявілася пасьля прачы­танага — яшчэ дзесяць, нават пяць гадоў таму такое проста нельга было ўявіць, каб людзі ў нашай краіне публічна, не хаваючыся, распа­вядалі пра сваю хваробу, пра «чуму 21 ста годзьдзя — рак»...

Другое ўражаньне, ужо больш рацыянальнае, чым эмацыйнае: колькі ж яшчэ застаецца мітаў і домыслаў, зьвязаных з гэтым захворва­ньнем.

Несумненна, тое, што сёньня ўздымаюцца і абмяркоўваюцца на розных форумах, у СМІ пытаньні такога складанага сацыяльнага і псыхалягічнага характару — сьведчаньне таго, што велізарная (часьцей за ўсё не­ прыкметная) супольная праца лекараў­-анколягаў, псыхолягаў, анкалягічных пацыентаў і іх родных па пераадоленьні інфармацыйнага вакууму, стала прыносіць відавочныя вынікі.

Ніхто не аспрэчвае шкоднага ўплыву радыяцыі, але і зводзіць усё толькі да гэ­тай праблемы — абсалютна няслушна

Аднак, разам з пачуцьцём задаволенасьці прыходзіць і разуменьне таго, наколькі важна правільна дзяліцца сваімі адчуваньнямі, даваць парады, спрабаваць шукаць прычыны ўзьнікненьня пухліны і ацэньваць удзел роз­ных фактараў у пераадоленьні хваробы.

Першае, што «чырвонай ніткай» праходзіць практычна праз усе аповеды — гэта сувязь частаты злаякасных новаўтварэньняў у Бе­ларусі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС. Ніхто не аспрэчвае шкоднага ўплыву радыяцыі, але і зводзіць усё толькі да гэ­тай праблемы — абсалютна няслушна, бо на сёньня даказаная толькі наўпроставая сувязь паміж выкідам радыеактыўнага ёду падчас аварыі і ростам захворваньня на рак шчытападобнай залозы. Тут наогул дарэчы сказаць, што ніякай выключнай сытуацыі ў галіне анкалягічных захворваньняў у нашай краіне няма — яна прыкладна такая самая як у нашых суседзяў, так і ў Эўропе ў цэлым. Усюды адзначаецца няўхільны рост захвор­ваньня на рак. Беларусь уваходзіць у групу краінаў з прыкладна сярэднімі па Эўропе ўзроўнямі захворваньня, а найбольш высокія зь іх — ў Францыі і Даніі (пагадзіцеся, до­сыць далёка ад Чарнобылю). У першую чаргу гэта зьвязана са старэньнем насельніцтва, павелічэньнем сярэдняй працягласьці жы­цьця. Вобразна кажучы, чым даўжэй чалавек жыве, тым болей у яго шанцаў захварэць на рак. Іншы складнік — лад жыцьця, харчава­ньне, шкодныя звычкі, уплыў навакольнага асяродзьдзя, стрэс. Даволі часта перш чым шукаць прычыну «За што мне гэта?» ці «Чаму менавіта я?», варта адказаць на пытаньне «А што я зрабіў, каб не захварэць?»

Тут абсалютна дарэчны прынцып: «Хто інфармаваны — той узброены!»

У гэтым самым кантэксьце варта адзначыць яшчэ адзін станоўчы момант ад такіх публі­кацый: людзі пачынаюць цікавіцца праблемай ракавых захворваньняў, пазнаюць нешта новае для сябе, кажучы мэдыцынскай мовай, павышаюць сваю «анкалягічную пісьмен­насьць». Тут абсалютна дарэчны прынцып: «Хто інфармаваны — той узброены!» Дарэчы, праблема недахопу ведаў у галіне анкалёгіі — бяда ня толькі пацыентаў, іх родных і знаё­ мых, але часта і лекараў, непасрэдна не зьвя­заных з гэтай галіной мэдыцыны.

Вельмі важна, што практычна ва ўсіх гісто­рыях уздымаецца пытаньне веры: у Бога, у жыцьцё, у лекараў, у выздараўленьне. Бязь веры і надзеі на лепшае, у посьпех лячэньня вельмі цяжка дасягнуць станоўчага выніку нават пры зьбегу спрыяльных абставінаў. І калі ў шпіталі пацыенты знаходзяцца ў тым асяродзьдзі, дзе гэтая вера, вобразна кажучы, культывуецца, то пасьля выпіскі, застаючыся сам-насам з хваробай, многія зь іх яе страч­ваюць. Менавіта таму так важна стварэньне сыстэмы (менавіта сыстэмы) сацыяльна­ псыхалягічнай дапамогі, рэабілітацыі анка­лягічных пацыентаў, у якой павінны быць задзейнічаны і лекары, і псыхолягі, і прэса, і грамадзкасьць. Толькі такім чынам, зьмя­ніўшы стаўленьне грамадзтва як да самой праблемы раку, так і да пацыентаў, можна зламаць стэрэатыпы, якія складваліся гадамі, і зацьвердзіць прынцып «Рак не прысуд, а дыягназ!»

Каб пацьвердзіць гэта, магу прывесьці некато­рыя дадзеныя па выжывальнасьці пацыентаў (у анкалягічнай практыцы за пункт адліку прыняты пяцігадовы тэрмін назіраньня).

Варта прызнаць, што рэабілітацыя пацыентаў падчас правядзеньня хіміятэрапіі і пасьля яе разьвіта яшчэ недас­таткова

Да прыкладу, пры раку вуснаў пяцігадовая выжывальнасьць у цэлым складае амаль 85%, хваробы Ходжкіна — 77% , раку ныркі — 65%, шчытападобнай залозы — 97% , малочнай за­ лозы — 72%. Вялікае значэньне мае своечасо­васьць пастаноўкі дыягназу, звароту да лекара і пачатку лячэньня. Пры I–II стадыях хваробы вынікі лячэньня і, адпаведна, выжываль­насьць значна лепшыя, чым пры больш позь­ніх стадыях. Акрамя таго, само лячэньне наш­мат прасьцейшае, часта абмяжоўваецца толькі хірургічным умяшаньнем, без ужываньня прамянёвай і/або хіміятэрапіі. Дарэчы, пра хіміятэрапію, пра якую столькі гаворыцца ў расказаных гісторыях. Сапраўды, некаторыя схемы пераносяцца цяжка, з выяўленымі пабочнымі рэакцыямі. Але іншага выбару няма, трэба гэта дакладна разумець, часам добра выкананая апэрацыя без дадатковага лячэньня ня мае сэнсу.

З адтэрмінаваным эфэктам хімія­ ці прамянёвай тэрапіі зьвязаная яшчэ адна памылка: аб эфэктыўнасьці розных народных спосабаў і зёлак

Варта прызнаць, што рэабілітацыя пацыентаў падчас правядзеньня хіміятэрапіі і пасьля яе разьвіта яшчэ недас­таткова. З адтэрмінаваным эфэктам хімія­ ці прамянёвай тэрапіі зьвязаная яшчэ адна памылка: аб эфэктыўнасьці розных народных спосабаў і зёлак. На самой справе сытуацыя досыць простая: зрабілі апэрацыю, правялі некалькі курсаў хіміятэрапіі (а часьцяком і без апэрацыі), выпісалі дадому на фоне цяж­кіх таксычных праяваў. Дома пачынаецца прыём розных народных сродкаў, настояў зёлак, у выніку праз два тыдні арганізм ад­наўляецца і гэта супадае па часе зь лячэбным эфэктам хіміятэрапіі... Вось і атрымліваецца, што людзі вылечваюцца і жывуць з­-за таго, «што садзяцца на зёлкі». Безумоўна, ёсьць карысныя для арганізму зёлкі. Але ўсё павінна быць вельмі дазавана і акуратна. Вельмі часта людзі пачынаюць прымаць яды, бэнзін, мачу і да т. п. Колькі я бачыў людзей, у якіх адмаў­лялі ныркі, печань пасьля такога «лячэньня», і тых, хто на гэтым страціў каштоўны час, пры­ходзіў і прасіў дапамагчы, а ўжо нічога нельга было зрабіць...

Дэфіцыт хіміяпрэпаратаў: так, сапраўды бываюць перабоі, але ў асноўным (асабліва стандартныя прэпараты) — практычна за­ўсёды прысутнічаюць. Іншая справа, калі сваякі хацелі купіць арыгінальнае лекі, а не «джэнэрык». Акрамя таго, хіміяпрэпаратаў у аптэках не прадаюць, для беларусаў яны бясплатныя. Магчыма, гаворка ішла пра лекі, якія падтрымліваюць арганізм, ці процірвот­ныя прэпараты, ці пра іншыя лекі, тады іншая справа. Але гэта цяпер, магчыма гадоў 5–10 таму штосьці і даводзілася купляць...

Рак ня церпіць ніякіх патураньняў і адступленьняў — гэта трэба памятаць заўсёды!

І яшчэ аб адным аспэкце, навеяным расказа­нымі гісторыямі, не магу не згадаць. Часам людзі, якія з посьпехам прайшлі лячэньне, пражыўшы некаторы час здаровымі, губ­ляюць пачуцьцё пільнасьці, забываюць пра каварства злаякаснай пухліны, пра тое, што бываюць рэцыдывы і новыя пухліны, вярта­юцца (а часам і не мяняюць яго) да таго ладу жыцьця, які вялі да хваробы. «Вар’яцтву сьме­лых пяем мы песьні...» Рак ня церпіць ніякіх патураньняў і адступленьняў — гэта трэба памятаць заўсёды!

Падсумоўваючы, магу толькі пажадаць зда­роўя і дабрабыту ўсім героям і тым, хто ўзяў самы непасрэдны ўдзел у іх лёсе: лекарам, мэдсёстрам, родным, знаёмым і незнаёмым людзям, якія падтрымлівалі і падтрымліва­юць іх. Толькі аб’яднаўшы намаганьні, толькі навучыўшыся памяркоўнасьці адно ад аднаго, можна разьлічваць на далейшы прагрэс у ба­рацьбе з такой грознай хваробай, як рак.

Павал Маісееў,

загадчык аддзелу арганізацыі супрацьракавай барацьбы Рэспубліканскага цэнтру анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі імя М. Аляксандрава

XS
SM
MD
LG