Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мяняцца і мяняць жыцьцё могуць толькі героі

  • Аляксандар Лукашук

Аляксандар Лукашук

Аляксандар Лукашук

Прадмова Аляксандра Лукашука да кнігі «Жыцьцё пасьля раку»

На жаль, гэтая кніга будзе рабіцца больш папулярнай зь цягам часу, бо з ростам пра­цягласьці жыцьця і якасьці дыягностыкі колькасьць анкалягічных пацыентаў у сьвеце будзе толькі расьці.

На шчасьце, досьвед, які сабраны ў гэтым першым у Беларусі эвангельлі жыцьця пасьля раку, сьведчыць пра магчымасьць такога жыцьця.

На жаль, роспач, адчай і слабасьць, якія часам апаноўваюць людзей пасьля анкалягічнага дыягназу, не спрыяюць вылячэньню.

На шчасьце, удзельнікі гэтай кнігі самі ёсьць пераможным аргумэнтам у няспыннай вайне чалавецтва супраць заўчаснай сьмерці.

На жаль, табу, якімі мы ратуемся ад незразу­мелага, таемнага і фатальнага, ёсьць часткай нашай культуры, гісторыі, быцьця.

На шчасьце, мы можам мяняцца і мяняць жыцьцё — так, як гэта робяць героі гэтай кнігі.

Бо рабіць гэта могуць толькі героі.

20 кастрычніка ў 19:00, у малой залі к/з Мінск адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Жыцьцё пасьля раку» з удзелам гуртоў NAVI, RECHA і RAHIS. Уваход вольны. Кніга выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

«Жыцьцё пасьля раку» — гэта 22 гісторыі анкалягічных пацыентаў, якія ўсьвядомілі, што сьмерць можа быць блізка, але іх жыцьцё ў такой сытуацыі набывае іншы сэнс.

XS
SM
MD
LG