Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Статкевіч згодны стаць адзіным кандыдатам на прэзыдэнта


Мікалай Статкевіч, лістапад 2010 году

Мікалай Статкевіч, лістапад 2010 году

Мікалай Статкевіч адгукнуўся на прапанову Ўладзімера Някляева вылучыць палітвязьня адзіным кандыдатам ад апазыцыі на выбарах прэзыдэнта ў 2015 годзе. Пра гэта паведаміла жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

«Ён чытаў у „Народнай волі“ пра прапанову Някляева аб вылучэньні Міколы адзіным кандыдатам на прэзыдэнта. Па-першае, падзякаваў Някляеву за падтрымку, а па-другое, даў згоду на вылучэньне, калі такое пагадненьне будзе дасягнутае».

Мікалаю Статкевічу вядомая сытуацыя са зьмяшчэньнем у карцэр палітвязьня Ігара Аліневіча. «Мікола выказваў падтрымку Ігару. Ён таксама не выключае, што Ігара рыхтуюць да крытай турмы», — кажа Марына Адамовіч.

Таксама Марына Адамовіч паведаміла, што падчас сустрэчы з адвакатам 17 кастрычніка Мікалай Статкевіч быў апрануты па-зімоваму.

«Ацяпленьне ў турме яшчэ не ўключылі, але цяплейшая адзежа на ім была. Праўда, я ня ведаю, што гэта: правіла ці выключэньне», — кажа жонка Статкевіча.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня нібыта за арганізацыю масавых непарадкаў падчас мітынгу пратэсту 19 сьнежня 2010 году. Палітык мяркуе, што зь ім паквіталіся за жорсткую крытыку Лукашэнкі падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта. Ужо амаль 3 гады палітвязьня трымаюць у крытай магілёўскай турме.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG