Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: На ўсходзе Ўкраіны загінулі больш за 3700 чалавек


Колькасьць ахвяраў канфлікту на ўсходзе Ўкраіны дасягнула 3707 чалавек, больш за дзевяць тысяч атрымалі раненьні.

Як паведамляецца ў штотыднёвай справаздачы управы ААН па каардынацыі гуманітарных пытаньняў, каля 450 тысяч чалавек пакінулі рэгіён канфлікту.

У ААН адзначылі, што гэтыя ацэнкі «вельмі стрыманыя» і прадастаўленыя місіяй арганізацыі па правах чалавека ва Ўкраіне і Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя.

У Данецку мінулай ноччу пры абстрэле разбураныя некалькі жылых дамоў. На сайце гарадзкой рады паведамляецца, што пацярпелі Кіеўскі і Куйбышаўскі раёны. Па словах мясцовых жыхароў, у суботу з раніцы ў горадзе чуваць стрэлы і выбухі.

Сэпаратысты ў пятніцу вечарам абстралялі пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у Луганскай вобласьці. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры спэцапэрацыі ў рэгіёне. Інфармацыі аб пацярпелых няма.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG