Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На зьмену Ice Bucket Challenge: Школьнікі выклікаюць адно аднаго на чытаньне беларускамоўных твораў (ВІДЭА)


Нацыянальны адукацыйны партал сумесна з сярэдняй школай № 3 г. Нароўлі праводзяць кампанію «Нестандартны варыянт». Акцыя па сутнасьці падобная на знакаміты Ice Bucket Challenge, толькі яе ўдзельнікі не вадой абліваюцца, а чытаюць на памяць творы беларускіх аўтараў.

Адна школа кідае выклік іншай. Тая, якая атрымала выклік, павінна на працягу трох дзён адказаць на яго, падрыхтаваўшы свой ролік не даўжэйшы за 3 хвіліны. Паводле ўмоваў, выкананьне твору мае быць арыгінальным.

Відэаролікі зьмяшчаюцца на Нацыянальнам адукацыйным партале, там жа можна прагалаваць за найлепшыя.

Першымі відэа запісалі школьнікі з Нароўлі. Да акцыі ўжо далучыліся навучэнцы ліцэю БДУ, гімназіям усіх абласных цэнтраў і Салігорскай гіманзіі № 1.

Навучэнцы Ліцэю БДУ, напрыклад, прачыталі «Пагоню» Максіма Багдановіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG