Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 кастрычніка: гадавіна ўтварэньня БНФ


Васіль Быкаў адхіляе ад мікрафону супрацоўніца ЦК КПБ Расьціслава Бузука. У цэнтры - Міхась Дубянецкі. 19 кастрычніка 1988 г.

Васіль Быкаў адхіляе ад мікрафону супрацоўніца ЦК КПБ Расьціслава Бузука. У цэнтры - Міхась Дубянецкі. 19 кастрычніка 1988 г.



ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. IV міжнародны форум тэатральнага мастацтва «Тэатар»

Ватыкан. Цырымонія беатыфікацыі Папы Рымскага Паўла VI


ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1453 — капітуляцыя ангельцаў у Бардо; канец Стогадовай вайны.

1813 — разгром арміі Напалеона ў «Бітве народаў» каля Ляйпцыгу, што прывяло да вызваленьня Нямеччыны і Галяндыі.

1933 — Нямеччына выходзіць зь Лігі нацый.

1988 — на сходзе ў Чырвоным касьцёле ў Менску створаныя таварыства «Мартыралёг Беларусі» і аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне».



У гэты дзень нарадзіліся:

1890 — Сяргей Палуян, беларускі літаратуразнаўца. Яму прысьвечаныя паэма «Курган» і верш Янкі Купалы «Памяці С. Палуяна», першы і апошні прыжыцьцёвы зборнік твораў «Вянок» Максіма Багдановіча.

Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
Хоць сьвет і людны, і шырокі, —
Ты быў, як месяц, адзінокі.
Красу і сьветласьць, і прастор
Шукаў — і, ад усіх далёкі,
Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотпа жыў, самотна ўмёр.


Максім Багдановіч — Сяргею Палуяну

1913 — Вінісіюс дзі Марайс, бразыльскі паэт і аўтар песьняў.

У гэты дзень памерлі:

1745 — Джанатан Сьвіфт, англа-ірляндзкі пісьменьнік-сатырык, публіцыст, паэт і грамадзкі дзяяч.

1937 — Язэп Каранеўскі, дзяржаўны дзяяч, пэдагог, публіцыст, другі рэктар БДУ, правадзейны сябра Інбелкульту, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1984 — спэцслужбамі ПНР быў забіты Ежы Папялушка, каталіцкі сьвятар. Лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі «Салідарнасьць». Публічна крытыкаваў камуністычную ўладу, адкрыта выступаў у абарону правоў чалавека і захаваньня ідэалаў «Салідарнасці». Служыў літургіі за Бацькаўшчыну ў парафіі Сьв. Станіслава Косткі ў Варшаве падчас ваеннага становішча.


Каляндар Бахарэвіча:

19 кастрычніка 1988 створаны аргкамітэт БНФ

XS
SM
MD
LG