Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: у перамовах Украіны з Расеяй «ніякага прарыву»


На сустрэчах па ўрэгуляваньні ўкраінскага крызысу, якія прайшлі ў розным складзе ў рамках саміту «Азія-Эўропа» ў Мілане, да гэтага часу не дасягнута вырашальнага посьпеху, заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.

«Адбыліся і яшчэ адбудуцца перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуцінам. Гэтыя перамовы, зразумела, засяроджваліся перш за ўсё на вырашэньні канфлікту з Украінай. Пакуль я ня бачу тут ніякага прарыву. Мы будзем працягваць перамовы. Дасягнута прагрэс па некаторых дэталях, але галоўным пытаньнем застаюцца надалей парушэньні тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. У гэтым кантэксьце галоўнай праблемай зьяўляецца пошук спосабу, як правесьці выбары згодна з заканадаўствам Украіны ў Данецкай і Луганскай абласьцях» — Reuters цытуе спадарыню Мэркель пасьля ейнай сустрэчы з прэзыдэнтамі Ўкраіны і Расеі Пятром Парашэнкам і Уладзімірам Пуціным, у якой таксама ўзялі ўдзел некалькі іншых вядучых эўрапейскіх палітыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG