Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таямнічы заходні экспэрт расейскіх СМІ аказаўся перасяленцам


Лорэнц Хаг

Лорэнц Хаг

«Прафэсар Лорэнц Хаг», якога расейскія СМІ ўжо гадоў сем цытуюць як заходняга экспэрта ў расейскіх пытаньнях, аказаўся перасяленцам з Расеі.

Гэта высьветлілі журналісты Deutsche Welle, якія знайшлі Лорэнца Хага ў горадзе Хэмніц і ўзялі ў яго інтэрвію.

Лорэнцу Хагу — 62 гады. Ён — расейскі немец, у Нямеччыну пераехаў 18 гадоў таму. Паводле Deutsche Welle, ён гаворыць па-нямецку «з моцным славянскім акцэнтам» і ў размове «ахвотна пераходзіць на расейскую».

Лорэнц Хаг сьцьвярджае, што ў яго два прафэсарскія тытулы. Адзін прысвоіў яму Паўночнакаўкаскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт, другі — Пяцігорскі дзяржаўны тэхналагічны ўнівэрсітэт. Але тытулы гэтыя, дадае ён, «ганаровыя».

Героем расейскіх СМІ Лорэнца Хага зрабіў Уладзімір Сьмелаў, карэспандэнт ТАСС у Бэрліне. Журналіст ужо з 2007 году ў сваіх паведамленьнях стаў спасылацца на «нямецкага экспэрта прафэсара Хага», які выказваўся па шматлікіх пытаньнях расейскага палітычна, эканамічнага і культурнага жыцьця, абараняючы расейскі пункт гледжаня.

Прыклад выказваньня «прафэсара Хага» пра Ўкраіну, у падачы агенцтва ТАСС:

«Воляй гісторыі за межамі РФ пражывалі дзясяткі мільёнаў рускіх людзей. Яны не эмігранты. Яны жывуць на радзіме сваіх продкаў, якая перастала быць Расеяй, але засталася рускай зямлёй. Бо для іх руская зямля там, дзе жывуць рускія людзі».

XS
SM
MD
LG