Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мілане пачалася сустрэча Парашэнкі, Пуціна і заходніх лідэраў


У Мілане ў кулюарах саміту «Азія-Эўропа» ў пашыраным фармаце пачалася сустрэча па ўкраінскім пытаньні.

Пра гэта паведамляе адміністрацыя прэзыдэнта Ўкраіны.

У сустрэчы бяруць удзел прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны Ўладзімер Пуцін і Пятро Парашэнка, а таксама прэм’ер-міністар Італіі Матэа Рэнца, прэм’ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэрон, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, а таксама кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу і прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Герман ван Рампэй. Дыялёгу ў пашыраным фармаце папярэднічалі сустрэчы канцлера ФРГ Ангелы Мэркель асобна з прэзыдэнтамі Ўкраіны і Расеі. Падчас размовы з Пятром Парашэнкам бакі «асаблівую ўвагу зьвярнулі на важнасьць імплемэнтацыі „мінскіх дамоўленасьцей“ і поўнага спыненьня агню», паведаміў у твітэры кіраўнік украінскай дзяржавы.

Між тым, на сустрэчы Пуціна і Мэркель зафіксавалі «істотныя разыходжаньні ў поглядах на генэзіс ўнутрыўкраінскага канфлікту, а таксама на першапрычыны таго, што там адбываецца цяпер», праінфармаваў прадстаўнік расійскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG