Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін не пераканаў Мэркель


Уладзімер Пуцін і Ангела Мэркель

Уладзімер Пуцін і Ангела Мэркель

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас размовы ў Мілане не змог пераканаць канцлера ФРГ Ангелу Мэркель у аргумэнтаванасьці пазыцыі Масквы па ўкраінскім пытаньні.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.

«Па-ранейшаму захоўваюцца істотныя адрозненьні ў поглядах на генэзіс ўнутрыўкраінскага канфлікту, а таксама на першапрычыны таго, што там адбываецца цяпер», — сказаў Пяскоў.

Паводле Пяскова, сустрэча Мэркель і Пуціна доўжылася каля дзьвюх з паловай гадзін, бакі правялі «зьверку гадзін па ходзе рэалізацыі менскіх дамоўленасьцей». Сустрэча Мэркель і Пуціна адбылася са значным спазьненьнем, паколькі расійскі лідэр не пасьпеў своечасова прыбыць з Сэрбіі, дзе знаходзіўся з візытам. Раней, у чацьвер вечарам, агенцтвы паведамлялі, што Мэркель скасавала заплянаваны дыялёг з Пуціным.

Расея адмаўляе свой наўпросты ўдзел у падзеях на ўсходзе Ўкраіны. Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў пасьля сустрэчы з дзяржаўным сакратаром ЗША Джонам Кэры 14 кастрычніка ў Парыжы заявіў, што рашэньне канфлікту ва Ўкраіне магчыма толькі праз прамыя перамовы і дамоўленасьці паміж яго бакамі.

Сёньня ў Мілане чакаецца сустрэча Пуціна з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

XS
SM
MD
LG