Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусам прапануюць распавесьці, як яны пачалі гаварыць па-беларуску


Ініцыятыва «Мова ці кава» абвясьціла пра пачатак кампаніі «Навучы сябра размаўляць па-беларуску», якая адбываецца пад эгідай кампаніі «Зробім лепш» Асамблеі НДА.

Кампанія cкіраваная на пераадоленьне страху, псыхалягічных бар’ераў, папулярызацыю ідэі размаўляць па-беларуску і дэпалітызацыю моўнага пытаньня.

У межах кампаніі абвешчаны конкурс. Ахвотным прапануецца распавесьці пра свой уласны досьвед пераходу на беларускую мову або пра тое, як да гэтага прыйшлі знаёмыя ці сваякі. Публікаваць свае гісторыі можна ў суполках Мовы ці кавы вКонтакте ці ў фэйсбуку.

XS
SM
MD
LG