Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка дасьць прэс-канфэрэнцыю расейскім СМІ


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 17 кастрычніка правядзе прэс-канфэрэнцыю для расейскіх рэгіянальных СМІ. Жывая трансьляцыя пачнецца аб 11 гадзіне на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

У прэс-канфэрэнцыі возьмуць удзел звыш 100 прадстаўнікоў СМІ з 50 суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі.Цяпер яны наведваюць Беларусь у рамках так званага прэс-туру. Расейскія журналісты знаёміліся з сацыяльна-эканамічным разьвіцьцём Віцебскай вобласьці, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

Такі прэс-тур праводзіцца ўжо дванаццаты раз.

У мінулым годзе 11 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка таксама правёў прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў расейскіх рэгіянальных СМІ. Адказваючы на пытаньні журналістаў, Лукашэнка заявіў тады, што гатовы «забраць» Калінінградзкую вобласьць Расеі і зрабіць там «квітнеючы край».

Таксама Лукашэнка заявіў, што не зьбіраецца зачыняць «калійную» крымінальную справу ў дачыненьні да расейскага сэнатара і бізнэсоўца Сулеймана Керымава ды іншых топ-мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі.

Лукашэнка сказаў, што ён савецкі чалавек: «Я адзіны дэпутат, які галасаваў у нашым парлямэнце супраць развалу Савецкага Саюзу».

Паводле кіраўніка краіны, «беларусы расьпешчаныя дзяржавай, і ў Беларусі толькі лянівы можа не зарабіць грошы».

Таксама Лукашэнка прызнаўся, што распавядае малодшаму сыну перад сном пра Сталіна і Гітлера.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG