Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка гатовы прымаць у Беларусі ўсіх украінцаў


З такой заявай беларускі кіраўнік выступіў на сустрэчы з кіраўніцтвам АТ «Мотор Січ» з Запарожжа.

Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць прымаць у Беларусі ўсіх украінцаў, якія захочуць прыехаць жыць і працаваць:

«Прашу, каб вы не зыходзілі зь цяперашняй сытуацыі: вось цяжкавата дзесьці ва Ўкраіне, трэба празь Беларусь працаваць з Расеяй. Я гэтага нават не хаваю, гэта правільна. Я і прэзыдэнту Расеі сказаў: „Буду запрашаць усіх украінцаў, якія да мяне прыедуць, жыць, працаваць з намі, праз нас з вамі. І вы павінны гэта разумець“. І адрынаньня гэтага не было», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле ягоных слоў, ведае пра гэта і кіраўніцтва Украіны:

«Я ім проста пра гэта таксама казаў. І калі яны спрабавалі са мной спрачацца, я вельмі жорстка на гэта рэагаваў».

XS
SM
MD
LG