Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін палохае Захад разладам паміж ядзернымі дзяржавамі


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Спробы Захаду ціснуць на Расею ў сувязі з украінскім крызысам толькі ўскладняюць ўрэгуляваньне сытуацыі ва Ўкраіне, заявіў расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.

«Нашы партнэры павінны дакладна разумець, што спробы ціснуць на Расею праз аднабаковыя, нелегітымныя абмежавальныя крокі не набліжаюць ўрэгуляваньня, а толькі ўскладняюць дыялёг», — сказаў Пуцін у інтэрвію сэрбскай газэце «Политика» напярэдадні свайго візыту ў Бялград.

Пуцін спадзяецца, што Захад узгадае, «чым пагражае разлад паміж вялікімі ядзернымі дзяржавамі», і адмовіцца ад «спроб шантажу». Пры гэтым ён выказаў гатоўнасьць да «канструктыўнага супрацоўніцтва».

Па словах расейскага прэзыдэнта, ізаляваць санкцыямі Расею ня ўдасца, затое гэта толькі шкодзіць «эканамічнаму здароўю Эўропы» і рэпутацыі заходніх кампаній.

Адносна ўкраінскага крызысу Уладзімір Пуцін заявіў, што ўрэгуляваць сытуацыю можна толькі «ўнутрыўкраінскім дыялёгам з удзелам усіх палітычных сіл», у рамках якога будзе абмяркоўвацца канстытуцыйны лад краіны.

«Мы зацікаўленыя ў паступальным, раўнапраўным і ўзаемавыгадным супрацоўніцтве з украінскімі партнэрамі», — адзначыў ён, дадаўшы, што адносіны Расеі з Украінай «заўсёды гулялі і будуць гуляць вельмі важную ролю», паведамляе ВВС.

У чацьвер у Мілане стартуе саміт АСЕМ, падчас якога, як чакаецца, Уладзімер Пуцін правядзе перамовы з украінскім прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам.

Барак Абама і лідэры краін Эўраьвязу ў сераду заклікалі Расію ажыцьцяўляць больш намаганьняў у выкананьні менскіх дамоўленасьцей для дасягненьня міру ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG